Даследаванне праекта FactCheck.LT паказала, што беларускія дзяржаўныя медыя сістэмна канструююць для аўдыторыі альтэрнатыўную рэальнасць, піша reform.news. Аналітыкі прааналізавалі больш за 150 тысяч публікацый за 2025 год: каля 77 тысяч з дзяржаўных СМІ і звыш 72 тысяч з незалежных.
Вынікі даследавання сведчаць: чытач дзяржаўных СМІ Беларусі жыве ў інфармацыйнай прасторы, дзе амаль не існуе беларускай апазіцыі, не гучаць галасы замежных палітыкаў, а галоўнымі «саюзнікамі» выступаюць Расія, а нават Венгрыя. У незалежных беларускіх медыя, наадварот, ключавымі актарамі застаюцца ўкраінскія вайскоўцы і палітыкі, дэмакратычныя сілы Беларусі і заходнія лідары.
Паводле аўтараў даследавання, гэтыя два інфармацыйныя светы амаль не перасякаюцца і фактычна фармуюць для беларусаў дзве паралельныя рэальнасці.
эж